Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў машынабудаўнічай галіны з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка.
"Штодня вы выконваеце складаную, цікавую і выключна важную для ўстойлівага развіцця Беларусі працу. Ваша праца ляжыць у аснове эканамічнага росту краіны, узроўню дабрабыту народа, умацоўвае імідж нашай дзяржавы на міжнароднай арэне, яе абараназдольнасць і суверэнітэт", — адзначыў Прэзідэнт.
Лукашэнка падкрэсліў, што краіна ганарыцца прадпрыемствамі айчыннай прамысловасці, якія, захоўваючы лепшыя традыцыі, удасканальваюць тэхналогіі, асвойваюць перадавыя распрацоўкі, вырабляюць сучасную канкурэнтаздольную тэхніку, забяспечваюць сваёй прадукцыяй унутраны рынак, актыўна экспартуюць яе за мяжу.
"Гэтыя дасягненні — вынік згуртаванай дзейнасці высокакваліфікаваных спецыялістаў розных пакаленняў, заснаванай на пераемнасці прафесійных ведаў і ўменняў", — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка падзякаваў работнікам галіны за працавітасць, адданасць справе і мэтанакіраванасць.
БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2018
Мінск, 29 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/269/45150
Текущая дата: 15.11.2024