Гэты дзень з`яўляецца трыста чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 51 дзень.
Сёння святкуецца Сусветны дзень моладзі, Сусветны дзень навукі за мір і развіццё, а таксама Міжнародны дзень бухгалтара. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 лістапада
У 1906 годзе ў Вільні пачалося выданне "Нашай нівы".
У 1974 годзе адбыўся пуск першага тралейбуса ў Гродна.
Хто нарадзіўся 10 лістапада
1749 год: Мацей Радзівіл, драматург, кампазітар, аўтар лібрэта аперэт.
1910 год: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.
1934 год: Іван Курбека, беларускі паэт, музейшчык, кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся рэфарматар царквы Марцін Лютэр, нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург Фрыдрых Шылер, расійскі канструктар стралковай зброі Міхаіл Калашнікаў і расійскі акцёр тэатра і кіно Міхаіл Яфрэмаў.
10 лістапада ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святой Параскевы. Яна лічыцца заступніцай жанчын, у народзе святую празвалі Параскева Пятніца. Абраз Параскевы ўпрыгожвалі ручнікамі і кветкамі; верылі, што ручнік пасля гэтага набывае гаючую сілу. Пасля малітвы ім выціралі твар.
У гэты дзень жанчыны не пралі і не ткалі: існавала павер`е, што Параскева Пятніца сама ходзіцб па вёске ў выглядзе старухі і сочыць, каб нікто праў. Але шыць і вышываць было дазволена, і дзяўчыны збіраліся на вячоркі. Таксама верылі, што калі памаліцца святой Параскеве, хутка прыйдзе жаніх.
Калі ў гэты дзень туман – будзе адліга. Іней на дрэвах, наадварот, абяцае маразы.
Sputnik, 10 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/269/45548
Текущая дата: 23.12.2024