Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 283 дні.
Якія падзеі адбыліся 23 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 сакавіка
У 1990 годзе быў заснаваны Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.
Хто нарадзіўся 23 сакавіка
1906 год: Ісак Любан, беларускі кампазітар.
1948 год: Генадзь Пашкоў, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
Таксама сёння нарадзіліся нямецка-амерыканскі філосаф, сацыяльны псіхолаг Эрых Фром і японскі кінарежысёр, прадзюсар і сцэнарыст Акіра Курасава.
23 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Васілісы.
Прырода абуджалася ад халадоў, дзень пакрысе станавіўся даўжэй за ноч. Пачыналіся паводкі, сяляне капалі канавы, каб адвесці ваду ад дамоў і яна не трапіла ў склеп.
Калі ў гэты дзень бачылі жаўрукоў, гэта значыць, хутка будзе зелянець трава. Навальніца прадвяшчае ўраджайны год.
Sputnik, 23 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/27/73301
Текущая дата: 15.11.2024