Белорусский портал в Казахстане

Уладзімір Арлоў стаў пераможцам прэміі Гедройца



Гісторык Уладзімір Арлоў са сваёй кнігай "Танцы над горадам" стаў пераможцам прэміі імя Ежы Гедройца ў бягучым годзе.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прайшла ў чацвер, 11 кастрычніка, у Мінску.

"Я дзякую ўсім танцорам і танцоркам, якія працягваюць танцаваць на дахах гарадоў таго і гэтага свету", - сказаў пераможца са сцэны.

Другое месца заняў Альгерд Бахарэвіч з раманам "Сабакі Эўропы", а трэці радок у спісе лаўрэатаў атрымаў Вінцэсь Мудроў і яго кніга "Забойцы анёлаў".

Без узнагарод засталіся Адам Глобус, Анка Упала і Павел Севярынец.

У гэтым годзе ў спіс намінантаў увайшлі 32 кнігі, з якіх у шорт-лісце засталіся толькі шэсць. Адну з кніг арганізатары агучаць і будуць бясплатна распаўсюджваць сярод людзей з праблемамі зроку. Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па зборы сродкаў на рэалізацыю праекта.

Прэмія імя Ежы Гедройца прысуджаецца ў Беларусі з 2012 года. За гэты час яе лаўрэатамі станавіліся Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Макс Шчур, Віктар Казько і Зміцер Бартосік.

Мінск, 11 кастрычніка 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/271/45333
Текущая дата: 23.12.2024