Белорусский портал в Казахстане

Дзень маці ў Беларусі



Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём маці.

Дарагія суайчынніцы!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.

З першых дзён жыцця мы захоўваем у душы, як святыню, памяць аб бацькоўскім доме ў дзяцінстве. І ўсё гэта звязана з іменем Маці — першым настаўнікам, мудрым дарадчыкам і самым адданым сябрам.

Ваша абсалютная любоў — галоўная ахова і аснова дабрабыту сем`яў, а значыць, і ўсёй краіны. Толькі вы ведаеце, колькі сіл забіраюць штодзённыя мацярынскія клопаты і перажыванні. І з вялікай годнасцю, незвычайным цярпеннем і самааддачай прысвячаеце сябе гэтаму вялікаму прызначэнню.

Падтрымка шматдзетных бацькоў, жанчын — захавальніц сямейнага ачага — заўсёды будзе сярод галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

Дзякуй вам за сучаснае і будучае роднай Беларусі, якое мы бачым у нашых дзецях.

Няхай яны заўсёды будуць здаровыя і саграваюць любячыя мацярынскія сэрцы сваімі шчаслівымі ўсмешкамі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 14 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/271/45363
Текущая дата: 23.12.2024