Белорусский портал в Казахстане

Памятны знак "Янава слова" ўпрыгожыў Іванава



У Іванаве 2-га верасня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака "Янава слова", усталяванага ў гонар XXV Дня беларускага пісьменства.

Скульптурная кампазіцыя размешчана на пешаходнай вуліцы 17-га верасня ў цэнтры Іванава. Над яе стварэннем працаваў аўтарскі калектыў у складзе Алесі Шацілы, Аляксея Сарокіна і Ганны Багаткінай.

Памятны знак выкананы ў выглядзе сонечнага гадзінніка, галоўны элемент якога - замацаванае ў мармуровай чары пяро. Да яе прымацаваныя камяні, на якіх выгравіравана назва старажытнага горада, які прыняў XXV Дзень беларускага пісьменства.

Памятны знак сімвалізуе сабой сілу роднай мовы, які аб`ядноўвае беларусаў.

"Традыцыі пісьменства ў нашай краіне маюць глыбокія карані. Мы заўсёды жылі ў міралюбнасці і згодзе з рознымі народамі. Хацелася б, каб слова, сама пісьменнасць і далей спрыялі гэтым памкненням"
, - падкрэсліў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

У сваю чаргу першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга сказала, што на працягу чвэрці стагоддзя свята пісьменства спрыяе захаванню і развіццю лепшых традыцый нацыянальнай духоўнасці, беларускай мовы, літаратуры, культуры.

Звязда, 2 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/272/44792
Текущая дата: 15.11.2024