5 верасня ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстава "Фарбы культурнай дыпламатыі", прымеркаваная да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Эквадор і Рэспублікай Беларусь.
У экспазіцыі прадстаўлены мастацкія работы Пэдра Вальдывіеса і Юрыя Падоліна, а таксама фотаработы аўтараў з Эквадора.
- У 2018 годзе адзначаецца 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Эквадор і Рэспублікай Беларусь. Нашы краіны - надзейныя партнёры не толькі ў гандлёва-эканамічнай, але і ў культурнай сферы. Дружба і актыўнае супрацоўніцтва, якія аб`ядноўваюць народы і ўрады дзвюх дзяржаў, заснаваныя на ўзаемаразуменні, павазе і салідарнасці. Выстава "Фарбы культурнай дыпламатыі" заклікана адлюстраваць агульныя культурныя рысы Беларусі і Эквадора, - расказалі арганізатары.
У выкананні струннага квартэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прагучаць творы эквадорскага музычнага жанру пасілья: «Alza, que te han visto», «Avecilla», «Mi último recuerdo» і «Lamparilla».
Звязда, 2 верасня 2018
Звязда, 2 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/275/44790
Текущая дата: 22.12.2024