Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў адзначае 65-годдзе адкрыццём персанальнай выставы ў музеі.
8-га жніўня ў выдатнага дзеяча культуры двайное свята. Роўна 20 гадоў ён кіруе Нацыянальным мастацкім музеем. Выстава "Мая Беларусь" - гэта своеасаблівая творчая справаздача мастака.
"У праект увайшлі мае работы, прысвечаныя малой радзіме. Гэта мая вёска Жгунская Буда, бацькоўскі дом, наш сад.
Адміністрацыйная работа аднімае шмат часу, таму як мастак працую ў выхадныя і святочныя дні. Мне хочацца паказаць свой філасофскі погляд на жыццё. Паколькі я маю профільную адукацыю, для мяне вельмі важна пазіцыянаваць сябе як мастак", - сказаў Уладзімір Пракапцоў.
Выстава складаецца з 30 карцін, апошнюю з іх мастак закончыў пісаць літаральна ўчора. "Гэта карціна, прысвечаная супрацоўнікам музея розных пакаленняў. Мы таксама дастойна прадаўжаем пачатую імі работу, пераўтвараючы нашу ўстанову культуры ў музейны квартал. Сёння не толькі свята ў мяне, але і ва ўсіх супрацоўнікаў, гэта вынік работы цэлай каманды", - адзначыў гендырэктар.
Асаблівасць выставы ў тым, што яна стартавала 8 жніўня ў 8 гадзін 8 хвілін 8 секунд. У гэты час 65 гадоў таму з`явіўся на свет Уладзімір Пракапцоў. Праект будзе экспанавацца 8 дзён 8 гадзін 8 хвілін 8 секунд, гэта надае яму яшчэ большую арыгінальнасць.
Акрамя таго, сёння прайшла прэзентацыя альбома "Мая Беларусь", які ўбачыў свет дзякуючы выдавецтву "Мастацкая літаратура" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі.
Павіншаваць Уладзіміра Пракапцова прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, духавенства, мастакі, сябры, каб уручыць юбіляру прывітальныя адрасы ад урада, Нацыянальнага сходу, Ганаровую грамату Міністэрства культуры, падарункі і кветкі.
Як адзначыў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, ён даўно сябруе і супрацоўнічае з Уладзімірам Пракапцовым.
"Гэта вельмі харызматычны чалавек з неабыякавым стаўленнем да ўсіх падзей, не толькі са свету мастацтва. З яго дапамогай беларусы і госці краіны могуць адкрываць для сябе высокае мастацтва і бязмежны талент нашых людзей", - падкрэсліў ён.
Уладзімір Пракапцоў нарадзіўся 8 жніўня 1953 года ў вёсцы Жгунская Буда Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. За заслугі перад мастацтвам Уладзімір Пракапцоў удастоены шматлікіх узнагарод, у тым ліку медаля Францыска Скарыны (2008). У 2006 годзе Уладзіміру Пракапцову прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Добруша за асабісты ўклад у развіццё музейнай справы на сваёй малой радзіме.
У 2012 годзе на першым нацыянальным форуме "Музеі Беларусі" ў Гродне Уладзімір Пракапцоў прызнаны лепшым кіраўніком музея ў Беларусі. У 2013 годзе яму прысвоена званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".
У Год малой радзімы Уладзімір Пракапцоў арганізаваў у Добрушы тры мастацкія выставы: першая адкрылася ў лютым, другая - у маі, а трэцяя ў жніўні 2018 года.
8 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/277/44527
Текущая дата: 22.12.2024