Белорусский портал в Казахстане

Беларускія навукоўцы паказалі, як выглядаў унук Усяслава Чарадзея



Рэшткі маладога княжыча былі знойдзены падчас раскопак у Друцку.

Беларускія навукоўцы ўзнавілі аблічча ўнука Усяслава Чарадзея, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Рэшткі маладога княжыча былі знойдзены падчас раскопак у Друцку. Магчыма, яны належалі ўнуку знакамітага полацкага князя з рода Глебавічаў. Беларускія навукоўцы ўпершыню змаглі рэканструяваць знешнасць прадстаўніка гэтай дынастыі.

"Можна сказаць, што гэты хлопчык адносіўся да знатнага роду, меў высокі сацыяльны статус. Мяркуецца, што ён з роду Глебавічаў і загінуў разам са сваімі дружыннікамі і роднымі падчас проціваборства з родам Рагвалодавічаў", — патлумачыў антраполаг Мікалай Памазанаў.

Для ўзнаўлення знешнасці навукоўцы маюць вялізарную базу дадзеных з формуламі і табліцамі, якія дазваляюць дакладна паўтарыць нават кожны мускул на твары. Пры дапамозе генетычнай экспертызы вызначаецца таксама колер вачэй і валасоў.

Мінск, 23 жніўня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/277/44779
Текущая дата: 22.12.2024