Музычнае свята на Х Міжнародным фестывалі сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд" збярэ культавыя калектывы, паведаміў адзін з ініцыятараў і арганізатараў фестывалю Аляксандр Рак.
Фестываль пройдзе 21-22 ліпеня ў музейным комплексе ў Дудутках. Галоўнай яго падзеяй стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і саюзнікаў - Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.
Будзе і шмат іншых займальных і відовішчных блокаў: турніры, кірмашы, майстар-класы. "Кожны год мы арганізуем фестываль унутры фестывалю - гэта музычны опэн-эйр. У мінулым годзе адзін з вакалістаў выказаў ідэю, што ў канцэртнай праграме павінны ўдзельнічаць калектывы, якія будуць прадстаўляць проціборствуючыя бакі. Так з`явілася ідэя ператварыць канцэрт у сімвалічны Грунвальд на сцэне", - сказаў Аляксандр Рак.
На сцэне будзе каманда Wizard - вядомая нямецкая група, якая вельмі папулярна ў Еўропе. Таксама заходні блок прадставіць група з Ірландыі Cruachan - сусветна вядомая каманда, якая шмат гастралюе па Еўропе і на іншых кантынентах.
Беларускія калектывы будуць прадстаўлены папулярным "Стары Ольса" і даволі маладым Folclore, які ўдачна спалучае фолк, сярэдневяковыя матывы і цяжкі метал.
"І яшчэ будзе хэві-метал група Aillion. Яе вакаліст Канстанцін Дудараў з`яўляецца рыцарам аднаго з беларускіх клубаў, а таксама адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў беларускай майстэрні Steel Legacy па вырабе даспехаў. Яго работы выстаўляюцца і ў Мірскім замку, і ў прыватных калекцыях у ЗША, Аўстраліі. Некаторыя песні групы Aillion напісаны Дзмітрыем Несцюком, адным з заснавальнікаў ваенна-гістарычнага руху ў Беларусі", - растлумачыў Аляксандр Рак.
Выступяць два госці з Расіі - група "Млын" і "Эпідэмія". Праграма фестывалю "Наш Грунвальд" вельмі насычаная. На працягу двух дзён пройдуць рыцарскія турніры ў пешым страі ў фармаце "шчыт-меч", турнір алебардыстаў і кап`ёўшчыкаў, турнір лучнікаў, масавыя баі (бугурты).
Яркай падзеяй другога фестывальнага дня стане поўнакантактны конны рыцарскі турнір па правілах XV стагоддзя. Пройдуць майстар-класы па сярэдневяковых танцах і рамёствах, арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі і "горад майстроў".
У гэтым годзе на фестывалі будзе рэканструявана плаўка руды па тэхналогіях IX стагоддзя, адкрыюцца майстэрні па вырабе даспехаў, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменя, вырабе зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і многае іншае.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць экстрым-тэатр "Берсерк", Аляксандр Рак і музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".
19 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/279/44223
Текущая дата: 22.12.2024