Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 23 красавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 252 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень кніг і аўтарскага права. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 красавіка

У 1586 годзе горад Нясвіж атрымаў магдэбургскае права і герб.
У 1917 годзе спектаклямі "Паўлінка" Я. Купалы і "У зімовы вечар" паводле Э. Ажэшкі ў Мінску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі.

Хто нарадзіўся 23 красавіка

1886 год: Змітрок Бядуля, беларускі пісьменнік.
1913 год: Рыгор Рэлес, беларускі пісьменнік і паэт, які пісаў на ідыш.
1934 год: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі драматург і паэт Уільям Шэкспір, рускі кампазітар Сяргей Пракоф`еў і французскі пісьменнік Марыс Друон.

23 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Цярэнція.
У гэты дзень гадалі, якімі будуць наступныя тры месяцы. Для гэтага трэба было паглядзець у вакно – каго першым убачылі, такі будзе лёс. Так, убачыць маладых людзей значыла спакойнае і добрае жыццё, старых – наадварот, хваробы і няўдачу. Самым дрэнным лічылася ўбачыць калеку – гэты значыць, страціць каго-небудзь з сям`і. Птушкі абяцалі новыя знаёмствы і важныя весткі, сабака сведчыў пра гора, а кот – што ў хаце з`явяцца грошы.

Ранішні туман 23 красавіка прадвяшчаў дажджысты дзень. Сонейка абяцала добрае надвор`е на наступныя дні, якое спрыяе сельскагаспадарчым працам.

Sputnik, 23 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/28/73794
Текущая дата: 24.12.2024