Гэты дзень з`яўляецца сто трынаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 253 дні.
Якія падзеі адбыліся 22 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 красавіка
У 1919 годзе польскія войскі занялі Вільню.
Хто нарадзіўся 22 красавіка
1961 год: Алена Спірыдовіч, дыктар беларускага тэлебачання.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Імануіл Кант, пісьменнік Уладзімір Набокаў і Уладзімір Ленін.
22 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Вадзіма і пакутніка Яўпсіхія Кесарыйскага.
Лічылася, што сон, які чалавек убачыў у ноч на 22 красавіка, спраўдзіцца праз 40 дзён. Розныя падзеі, якія адбываюцца ў сне, атрымлівалі тое ці іншае тлумачэнне: так, калі прысніўся вожык, у доме будзе сварка, а калі ў сне вы ўзбіваеце масла – да грошай.
Калі ўжо квітнеюць дзьмухаўцы, гэта значыць, пачалася сапраўдная вясна.
Sputnik, 22 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/28/73799
Текущая дата: 23.12.2024