Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 красавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 251 дзень.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці моладзі, а таксама Сусветны дзень абароны лабараторных жывёл. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 красавіка

У 1959 годзе быў адкрыты Лідскі краязнаўчы музей.

Хто нарадзіўся 24 красавіка

1979 год: Андрэй Марозаў, беларускі футбаліст.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская спявачка і актрыса Барбра Стрэйзанд і французскі мадэльер Жан-Поль Гацье.

24 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Анціпа. Яму маліліся аб спыненні зубнога болю.

У народзе гэты дзень называлі Анціп Вадагон. Прыкметы сведчаць, што звычайна ў гэты час здараецца паводка.

Калі пасля паводкі яшчэ быў снег, чакае неўраджай. Добрае надвор`е прадвяшчала хуткі рост азімых.

Sputnik, 24 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/28/73804
Текущая дата: 23.12.2024