Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным дзяржаўнаму святу, якое адзначаюць у краіне 3 ліпеня.
"За сваю незалежнасць мы ўжо пераплацілі. Таму будзем рабіць усё магчымае, каб захаваць мір не толькі на сваёй зямлі, але і перасцерагчы жыхароў планеты ад паўтарэння страшных урокаў гісторыі. Усведамляючы сябе неад`емнай часткай Еўропы і постсавецкай прасторы, мы працягваем руку сяброўства і супрацоўніцтва ўсім", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Ён падкрэсліў, што Беларусь не будзе выбіраць паміж Захадам і Усходам: "Наш народ выбірае незалежнасць, мір і партнёрства. Мы выбіраем Беларусь!"
Паводле слоў Лукашэнкі, Дзень Незалежнасці — сімвал свабоднага і мірнага жыцця. "Беларусы былі адзіныя ў сваім выбары і разам больш як два дзясяткі гадоў таму вызначылі 3 ліпеня — дату вызвалення горада-героя Мінска — галоўным дзяржаўным святам, — сказаў ён. — У гады Вялікай Айчыннай вайны, у далёкім сорак чацвёртым, бітва за сталіцу нашай Радзімы стала вырашальнай у лёсе народа. У лёсе няпростым на працягу многіх стагоддзяў яго існавання".
Афіцыйны лідар адзначыў, што "продкі сучасных жыхароў Беларусі заўсёды імкнуліся жыць у сяброўстве з суседзямі і ніколі не імкнуліся займець чужое, аднак тэрыторыя краіны стагоддзямі станавілася арэнай ваенных дзеянняў".
"У жыцці розных пакаленняў ёсць яркія і натхняльныя прыклады. Ёсць і такія, якія цяжка зразумець і вельмі складана растлумачыць. Але, пэўна, нельга забыць. Гэта наша мінулае, да ўрокаў якога трэба вяртацца, каб не страціць будучыню. Асабліва калі гэтае мінулае стала для нас сумным вопытам. І абавязкова, калі яно гераічнае", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў: "важна не сказіць, захаваць для нашчадкаў кожны факт і дэталь — усё, што стала ўвасабленнем духоўнай сілы народа, моц і характар якога выяўляліся менавіта ў моманты самых невыносных выпрабаванняў".
"Таму, звяртаючыся да стагоддзяў мінулых, успамінаем, якім доўгім і цяжкім быў шлях да атрымання нацыянальнай дзяржаўнасці. Як няпроста беларусам было зберагчы сваю этнічную самабытнасць. Але нашы продкі здолелі, і гэта стала першым крокам да незалежнасці", — заявіў Лукашэнка.
"Таму, звяртаючыся да стагоддзяў мінулых, успамінаем, якім доўгім і цяжкім быў шлях да атрымання нацыянальнай дзяржаўнасці. Як няпроста беларусам было зберагчы сваю этнічную самабытнасць. Але нашы продкі здолелі, і гэта стала першым крокам да незалежнасці", — заявіў Лукашэнка.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2018
Мінск, 2 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/280/44040
Текущая дата: 22.12.2024