Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 73-й гадавіны Вялікай Перамогі 9 мая 2018 года
Паважаныя суайчыннікі, госці Беларусі!
Дарагія ветэраны!
Віншую вас з вялікім усенародным святам - Днём Перамогі! Перамогі, якая вярнула людзям права на свабоднае і мірнае жыццё.
Мы свята шануем самаадданасць усіх, хто з гонарам прыняў удар і з першых дзён вайны бязлітасна змагаўся з ворагам. Хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, ішоў у бой. Хто ўпартай і цяжкай працай забяспячваў фронт, бясстрашна процістаяў захопнікам на акупіраванай тэрыторыі.
Зямля Беларусі акроплена слязамі дзяцей, жанчын, старых. Абпалена агнём. Прасякнута болем салдат і мірных жыхароў.
Мы - хто жыве на ёй сёння - павінны помніць пра гераічны подзвіг народа. Бо вайна не проста зламала лёсы і ўкрала мары - яна скалечыла душы і пакінула глыбокі след у сэрцах беларусаў.
Давайце сёння ўсе разам ушануем памяць загінулых мінутай маўчання.
Паважаныя таварышы!
Час няўмольна ідзе наперад, заглушае боль і супакойвае памяць. На жаль, чалавечае жыццё зноў абясцэньваецца. Свет раздзяляецца, разбураюцца векавыя ўстоі, сціраюцца духоўныя арыенціры. Але беларускі народ, перажыўшы многія войны, беражліва захоўвае такія простыя і зразумелыя кожнаму чалавеку каштоўнасці: шчасце сустракаць мірнае світанне, удыхаць водар гарачага хлеба, адчуваць цяпло любімых рук, чуць звонкі смех дзяцей і марыць пра іх будучыню.
Мы ведаем цану свабоды і незалежнасці. Таму з такім хваляваннем ставімся да гісторыі, так старанна адстойваем прынцыпы справядлівасці, сумленнасці і роўнасці.
Паважаныя сябры!
Мы, беларусы, заўсёды змагаліся за недапушчэнне скажэння гісторыі, асабліва гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы змагаліся супраць такіх шарлатанаў і не думалі, што нам давядзецца змагацца і з іншай бядой - прыватызацыяй нашай Перамогі.
Не магу не спаслацца на словы нашага сябра Аляксандра Сурыкава, які нядаўна сказаў: "Мы разам перамаглі ў гэтай страшнай і бязлітаснай вайне. Не будзь мы разам, мы і сёння стаялі б на каленях".
Сказана правільна. Разам, увесь савецкі народ унёс дастойны ўклад у перамогу над нацызмам. І дзяліць гэту перамогу сёння недарэчы.
Гэта балюча для сённяшніх ветэранаў гэтак жа, як аддаваць яе забыццю. Праводзячы міралюбівую палітыку, паважаючы інтарэсы іншых народаў, мы не адмовімся ад нашых перакананняў. Не станем іх навязваць, але заўсёды працягнем руку дапамогі таму, хто ў ёй мае патрэбу. Гэта наша цвёрдая і паслядоўная пазіцыя.
Паважаныя сябры!
Кожны год, адзначаючы Дзень Перамогі мы ўспамінаем не толькі страшны час ваеннага ліхалецця, але і тое, якіх намаганняў каштавала падняць з руін наш Мінск, усю Беларусь пасля разрухі.
Бачым, якой моцнай і незалежнай яна стала сёння. Разумеем, якое гэта шчасце - жыць і гадаваць дзяцей пад мірным небам. І дакладна ведаем, што кожны пражыты намі дзень - гэта бясцэнны дар усіх, хто набліжаў Вялікую Перамогу.
Захоўвайце памяць аб загінулых героях, беражыце тых, хто сёння побач! Няхай жыццё будзе доўгім, шчаслівым, напоўненым добрымі і абавязкова мірнымі справамі.
Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!
БЕЛТА, 9 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/284/43394
Текущая дата: 22.12.2024