Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта



Герб і сцяг Беларусі - візітная картка яе міралюбівай палітыкі.

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Сёння мы падкрэсліваем значнасць гэтых неад`емных сімвалаў суверэннай Беларусі, напоўненых доблесцю і гераізмам.

Усведамляем іх глыбокую гістарычную ролю ў захаванні грамадскай згоды на беларускай зямлі.

Грамадзянам, якія ведаюць і паважаюць нацыянальныя каштоўнасці, пад сілу зрабіць Айчыну працвітаючай.

Прыемна, што цяперашняе пакаленне беларусаў сваёй плённай працай разам стварае навейшую гісторыю нашай краіны, з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі мінулага.

Герб, сцяг і гімн - гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбівай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне.

У гэты знамянальны дзень сардэчна жадаю вам, дарагія суграмадзяне, шчасця, невычэрпнай энергіі, жыццёвага аптымізму і новых дасягненняў на карысць любімай Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА, 13 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/284/43418
Текущая дата: 22.12.2024