СУ-27, які "прызямліўся" у гарадскім парку Перамогі, плануюць урачыста адкрыць ужо 9 мая.
Два самалёты СУ ўстаноўлены на радзіме авіяканструктара Паўла Сухога ў Глыбокім, распавялі ў музеі Паўла Сухога, які размяшчаецца у мясцовай сярэдняй школе №1.
Каля школы размясцілі бамбардзіроўшчык СУ-24М. Аднак яго яшчэ трэба будзе падрыхтаваць да ўрачыстага адкрыцця. Афіцыйна турыстычным аб`ектам ён стане ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня. А другі СУ — знішчальнік СУ-27 — адкрыюць ужо 9 мая. Яго ўсталявалі ў мясцовым парку Перамогі.
Ініцыятарам устаноўкі яшчэ двух самалётаў у Глыбокім быў старшыня райвыканкама Алег Морхат. Цяпер на радзіме авіяканструктара стаяць тры машыны СУ. Першая была ўсталяваная на ўездзе ў горад яшчэ чэрвені ў 1996 года да 101-годдзя з дня нараджэння Паўла Сухога.
Новыя памятныя машыны Глыбокаму перадало Міністэрства абароны, прывезлі іх з вайсковай часці, якая дыслакуецца ў Баранавічах.
Вядомы авіяканструктар нарадзіўся ў Глыбокім і пражыў першыя пяць гадоў. Гімназію скончыў ужо ў Гомелі, там жа ўбачыў і лёсавызначальны для яго палёт авіятара Утачкіна, пасля якога вырашыў звязаць сваё жыццё з небам. Але пра малую радзіму, перакананыя ў Глыбокім, Сухі памятаў усё жыццё. Ва ўсялякім выпадку, калі ў 2012 годзе кіраўнік школьнага музея Наталля Рабіза апынулася ў маскоўскай кватэры Сухога, то на яго стале ўбачыла стары панарамны здымак Глыбокага.
Мінск, 5 мая 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/285/43326
Текущая дата: 22.12.2024