Белорусский портал в Казахстане

Вялікі тэатр рыхтуе да 85-годдзя паказ свайго першага спектакля



Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара Уладзімір Рылатка.

25 мая на сцэне тэатра пакажуць оперу "Кармэн" — менавіта з гэтага спектакля ў 1933 годзе пачалася гісторыя галоўнага музычнага тэатра краіны.

На святкаванне юбілейнай даты ў Беларусь прыедзе вядомая французская спявачка Аліма Мамдзі, якая выканае галоўную ролю ў спектаклі.

Традыцыйна ў свой дзень нараджэння Вялікі тэатра ладзіць дзень адкрытых дзвярэй. Свята музыкі пачнецца з выступлення артыстаў ля фантана, а потым госці змогуць зазірнуць за кулісы, у грымёркі і рэпетыцыйныя залы.

Звязда, 1 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/286/43015
Текущая дата: 22.12.2024