Белорусский портал в Казахстане

Стартавала рэспубліканская акцыя МНС “За бяспеку разам”



Акцыя будзе доўжыцца да 20 красавіка. Акрамя ініцыятара, МНС Беларусі, у ёй бяруць удзел шэраг ведамстваў, уключаючы МУС.

Асноўныя намаганні ў гэтыя веснавыя дні будуць скіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый і пажараў у жылых будынках і збудаваннях, якія адбываюцца з-за невыканання грамадзянамі правілаў бяспекі.

Задачы акцыі — тлумачэнне наступстваў пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі, аказанне дапамогі рэспубліканскім і мясцовым органам дзяржкіравання ў навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, прыцягненне ўвагі да праблемы гібелі людзей, умацаванне правапарадку.

У адведзены тэрмін спецыялістам трэба ацаніць гатоўнасць тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду, правесці рэйды па праверцы гарышчаў, падвалаў, месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, растлумачыць насельніцтву наступствы неналежнай арганізацыі пажарнай бяспекі ў жыллі і паклапаціцца аб папярэджанні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап`янення.

Асаблівая ўвага таксама будзе нададзена прафілактычнай рабоце з нядобранадзейнымі сем`ямі, грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама з тымі, хто пражывае з імі па суседству.

Асаблівы акцэнт будзе зроблены на неабходнасці мэтанакіраванай работы па павышэнню ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

Сяргей Расолька
Звязда, 3 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/286/43035
Текущая дата: 22.12.2024