Сусветная акцыя адбылася ў беларускай сталіцы ўжо ў трэці раз і, як заўсёды, прыцягнула нямала жадаючых праверыць сябе на веданне рускай мовы.
Штогадовая адукацыйная акцыя "Татальны дыктант" праходзіць у дзесятках краін свету і збірае тысячы ўдзельнікаў. Усе яны правяраюць сябе на веданне рускай мовы — пішуць адмыслова падрыхтаваны дыктант.
Прайшла акцыя 14 красавіка і ў Мінску. У беларускай сталіцы праводзяць "Татальны дыктант" ужо тры гады запар, і кожны раз мерапрыемства прыцягвае вялікую ўвагу. Акрамя Мінску, дыктавалі ў суботу і ў іншых гарадах рэспублікі.
Аўтарам дыктоўкі у 2018 годзе стала пісьменніца Гузэль Яхіна — аўтар рамана "Зулейха адкрывае вочы", а таксама лаўрэатка шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій.
Sputnik, 14 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/286/43139
Текущая дата: 22.12.2024