Белорусский портал в Казахстане

Хутка вясна: першыя жаўрукі прыляцелі ў Беларусь



Нашы продкі верылі, што гэтыя маленькія птушачкі сваімі спевамі заклікаюць вясну.

 Веснікі вясны — першыя жаўрукі — у гэтым годзе прыляцелі ў Беларусь пазней звычайнага, паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Звычайна палявыя жаўрукі вяртаюцца на радзіму раней, чым астатнія птушкі. Так і было ў мінулыя гады, калі яны з`яўляліся ў Беларусі напрыканцы каляндарнай зімы — у лютым. У гэтым годзе надвор`е пакуль не радуе вясновым сонцам, таму і птушкі не спяшаліся вяртацца дадому.

Спецыялісты абяцаюць, што вельмі хутка беларусы змогуць пачуць спевы гэтых вясновых птушак.

Чакаецца, што хутка іх падтрымаюць астатнія прадстаўнікі птушынага свету. Звычайна напачатку сакавіка ў Беларусь вяртаюцца буслы, а ў красавіку — ластаўкі і зязюлі.

Мінск, 8 сакавіка 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/289/42763
Текущая дата: 22.12.2024