Белорусский портал в Казахстане

Прымаюцца заяўкі на конкурс «Маладыя таленты Беларусі»



Першы нацыянальны канал Беларускага радыё з першых дзён сакавіка пачаў прымаць заяўкі на VІІ Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі».

Анкеты ад выканаўцаў ва ўзросце ад 10 да 21 года, якія развіваюцца ў розных музычных жанрах — эстрадны вакал, інструментальная музыка (сола і ў складзе калектываў з 2—4 чалавек), музычны фальклор, — прымаюцца да 31 сакавіка ўключна ў Доме радыё (вул. Чырвоная, 4, 220014, Мінск) альбо на электронную пошту tаlеntbеlаrus@gmаіl.соm з паметкай «Маладыя таленты Беларусі — 2018».

У тэрмін да 15 красавіка прафесійнае журы правядзе папярэдні адбор дасланых матэрыялаў, а да канца красавіка адбудуцца два туры жывых праслухоўванняў. Фінал — канцэрт радыёконкурсу, а таксама абвяшчэнне і ўзнагароджанне пераможцаў запланаваныя на май гэтага года. Пры гэтым падрабязная інфармацыя пра ход усіх тураў і іх вынікі будуць даступныя на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё www.rаdіо1.bу і на старонках радыё ў сацыяльных сетках.

Аўтар: Вікторыя Захарава
Звязда, 10 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/289/42788
Текущая дата: 22.12.2024