Белорусский портал в Казахстане

На арганізацыю Дзён культуры Беларусі за мяжой аб`яўлены конкурс



Заяўкі на конкурс прымаюцца да 26 сакавіка.

Міністэрства культуры аб`явіла конкурс на арганізацыю Дзён культуры Беларусі за мяжой і Дзён культуры замежных краін у Беларусі ў 2018 годзе, паведамілі ў галіновым ведамстве.

Прыняць удзел у конкурсе могуць выканаўцы з вопытам работы не менш як пяць гадоў у арганізацыі і правядзенні Дзён культуры Беларусі за мяжой і Дзён культуры замежных краін у Беларусі, іншых культурных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню.

Да штату выканаўцы таксама выстаўляюць патрабаванні: вопыт у арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, уключаючы арганізацыю ўдзелу творчай групы мерапрыемстваў, вопыт у правядзенні перагавораў з удзельнікамі мерапрыемстваў, у фарміраванні праграмы знаходжання творчай дэлегацыі ў Беларусі і за мяжой, у складанні каштарыса расходаў на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў.

Конкурсная прапанова павінна ўключаць дакументы, якія пацвярджаюць права на выкананне работ і аказанне паслуг, наяўнасць кваліфікаванага персаналу і яго вопыту работы ў адпаведнай галіне дзейнасці, тэхнічную аснашчанасць, фінансавыя і іншыя магчымасці, неабходныя для выканання дагавора на працягу ўсяго перыяду яго дзеяння.

Таксама ўдзельнік абавязаны прыкласці заяву аб адсутнасці запазычанасці па выплаце падаткаў, збораў (пошлін), пратэрмінаванай запазычанасці па бюджэтных пазыках, запазычанасці па плацяжах у бюджэт у сувязі з невыкананнем або неналежным выкананнем раней заключаных дагавораў у адпаведнасці з заканадаўствам краіны, рэзідэнтам якой ён з`яўляецца, на першае чысло месяца, што папярэднічае дню падачы прапановы.

Падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе на арганізацыю Дзён культуры Беларусі за мяжой і Дзён культуры замежных краін у Беларусі размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.

1 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/290/42656
Текущая дата: 22.12.2024