Заслужаны мастак Расіі Нікас Сафронаў адкрывае 3 сакавіка сваю выставу ў галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску.
Расійскі мэтр кітчу, які ўзвёў гламурную пошласць у абсалют, эпатажны "прыдворны" жывапісец, улюбёнец скандальнай прэсы Нікас Сафронаў прывёз у Мінск сваю "Вясну уражанняў".
Экспазіцыя з падзагалоўкам "Нікас. Жывапіс. Аптымізм", без сумненняў, самага вядомага расійскага мастака адкрыецца ў Мінску 3 сакавіка ў галерэі Міхаіла Савіцкага і працягнецца да 22 красавіка.
Сярод вядомых асоб пэндзля Сафронава гледачы ўбачаць Ніколь Кідман, Джона Ленана, каралеву Лізавету і Аляксандра Лукашэнку.
Цяперашняя экспазіцыя — "Вясна уражанняў" — самая вялікая з існуючых экспазіцый Сафронава: тут 100 графічных і жывапісных работ, а таксама палотны ў прыдуманай ім тэхніцы DreamVision.
Сафронаў падкрэсліў, што вельмі любіць Беларусь. З мінулай выставы ў яго засталося "некалькі нявыкананых абяцанняў" — партрэты Дар`і Домрачавай і Святланы Алексіевіч, якія ён абавязкова напіша, паабяцаў майстар партрэта.
Sputnik
Мінск, 2 сакавіка 2018
Мінск, 2 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/290/42662
Текущая дата: 22.12.2024