Назначаны новыя кіраўнікі Белтэлерадыёкампаніі і газеты "СБ. Беларусь сегодня". Іх будуць узначальваць адпаведна Іван Эйсмант і Дзмітрый Жук.
Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне Ігара Луцкага генеральным дырэктарам тэлеканала СТБ.
"Калі шчыра, з усіх кадравых назначэнняў, а іх было, напэўна, тысячы... У гэтым кабінеце нямала. Я сябе неяк няўтульна адчуваю сёння. Таму што часта даводзіцца людзей мяняць таму, што яны не справіліся з абавязкамі, больш за ўсё. І часам з пераводам на іншую работу. Але кіраўнікі, на пасаду якіх вы заступаеце, - гэта людзі вельмі дастойныя - і Давыдзька, і Якубовіч, і Казіятка, і многія іншыя. Людзі дастойныя, і ў сувязі з гэтым іх нельга страціць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Генадзь Давыдзька ўзначаліў грамадскае аб`яднанне "Белая Русь".
"Самадастатковае грамадскае аб`яднанне, наколькі я інфармаваны. У іх дастаткова членскіх узносаў для таго, каб забяспечваць сябе і праводзіць вялікую дабрачынную работу. Таму выбранне яго кіраўніком - гэта, напэўна, крок у правільным напрамку. Гэта дастойны беларус. Які шмат у чым дашліфаваў сябе за 20 гадоў нашай незалежнасці. Таму Генадзь Давыдзька сваю дарогу вызначыў у патрэбным напрамку", - лічыць беларускі лідар.
Што датычыцца Паўла Якубовіча, Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што "страціць яго не павінны".
"У яго вялікі кавалак работы (ён абраны старшынёй грамадскага савета пры МУС.). І гэту работу трэба ўзмацніць. Гэта нешта накшталт кантролю за праваахоўнымі органамі. Добра, што не я ініцыіраваў гэты грамадскі савет пры МУС, а самі міліцыянеры. Малайцы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што грамадскі савет, яго паўнамоцтвы і функцыі трэба зрабіць больш шырокімі.
"Магчыма, нават узмацніўшы гэты савет. Напэўна, дабавіўшы туды людзей. Каб гэта быў такі грамадскі савет з кантрольнымі функцыямі паміж грамадскасцю і праваахоўнымі органамі. З кантрольнымі функцыямі за праваахоўнымі органамі, магчыма", - сказаў ён.
"Таму ў Паўла Ізотавіча таксама работы хопіць. Я думаю, ён не адыдзе ад сваёй прафесійнай дзейнасці. І Давыдзька, і ён, як я ўжо гаварыў, павінны ў СМІ працаваць і супрацоўнічаць з імі. У якой форме - трэба вызначыцца, - заявіў Прэзідэнт. - Што датычыцца Давыдзькі, я думаю, яго статус трэба павышаць. І разгледзець пытанне, унесці прапанову аб яго накіраванні ў Савет Рэспублікі сенатарам. Гэта ўзмоцніць яго пазіцыі. Я не выключаю, што і Павел Якубовіч зможа там працаваць. Нам вельмі патрэбны вопытныя людзі. Прытым людзі, якія прайшлі гэты пераломны перыяд у нашай гісторыі - дарогу ад Савецкага Саюза да незалежнай Беларусі. Людзі, якія правільна разумеюць гэты перыяд і тыя змены, якія адбыліся".
"Што датычыцца Юрыя Казіяткі, ён ужо быў членам Савета Рэспублікі. І вопыт у яго вялікі. Галоўнае, што гэта надзейныя людзі. Усе трое, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Тым больш Казіятка, па-мойму, ваенны чалавек. Гэта таксама немалаважна, таму што людзі, якія некалі насілі пагоны, - гэта добрыя, дастойныя людзі. У нас якраз гэтых людзей часам не хапае".
Прэзідэнт выказаў надзею, што з прыходам новых кіраўнікоў, якія не па чутках ведаюць спецыфіку гэтай сферы, работа галоўных СМІ краіны кардынальна зменіцца, дзе гэта неабходна.
"Але спакойна, без рэвалюцыйных ломак, без нейкіх кадравых надломаў, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба заўсёды даць шанц людзям працаваць. Але дакладна паставіць задачу, што вы ад іх хочаце".
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што заўсёды ўдзяляе вялікую ўвагу рабоце СМІ.
"Вы бачыце, што я наогул да сродкаў масавай інфармацыі, як да судоў, нікога не дапускаю. Ніхто не мае права рабіць націск на СМІ, суды і гэтак далей. Кожны павінен займацца сваёй справай", - сказаў Прэзідэнт.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, цэнтральныя СМІ Беларусі маюць патрэбу ў пераменах. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы прапанаваў арыентавацца ў тым ліку на перадавы замежны вопыт у сферы работы тэлебачання.
"Паглядзіце замежнае тэлебачанне, перадачы навін. Выбірайце лепшае па крупінках", - сказаў ён. Асабліва ён адзначыў якасць здымак і аператарскай работы на расійскім тэлебачанні.
"Проста малайцы - выглядае добра. Змест... У нас свайго хапае зместу. Таму выбірайце ўсё лепшае і дзейнічайце. Але ні ў якім разе не давайце творчым калектывам спаць", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Трэба мяняць і якасць, і ўнутраны змест, і знешнюю форму. Трэба рухацца наперад, выкарыстоўваючы той патэнцыял, які назапашаны. Вы - людзі новага пакалення - павінны прыйсці і ўнесці свой уклад у гэту высакародную справу", - дадаў Прэзідэнт.
6 лютага 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/291/42440
Текущая дата: 23.12.2024