Выставачна-мультымедыйны праект "Беларусь 4’33. Горад сонца кропка нуль" па творы Артура Клінава пройдзе ў культурнай прасторы "Ок16" 28 лютага ў 19:00.
Праект Тані Арцімовіч и Антона Сарокіна пакажа Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў "Арт Карпарэйшн". У яго аснове палягае "Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца" беларускага пісьменніка і мастака Артура Клінава.
У кнізе расказваецца гісторыя чалавека, які нарадзіўся ў Мінску часоў БССР і праз успаміны горада свайго дзяцінства расказвае пра адзін няўдалы гістарычны сацыяльны эксперымент — Савецкую імперыю.
Але гэта не толькі гісторыя чалавека, глыбока закранутага няўдалым праектам, але спроба праз усведамленне горада дзяцінства знайсці магчымасць думаць пра заўтрашні дзень.
Таня Арцімовіч і Антон Сарокін пераасэнсоўваць ідэю Клінава і спрабуюць знайсці ў гэтай гісторыі выявы сучаснасці – у глабальным і лакальным сэнсе.
Прэм’ера "Беларусь 4’33. Горад сонца кропка нуль" адбылася 1 лістапада 2015 года. Спектакль быў паказаны ў рамках Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва "ТэАрт" (Мінск, 2016 г.) і праекта "World on stage" Культурнага цэнтра BOZAR (Брусэль, 2018).
Тэкст: Артур Клінаў, Таня Арцімовіч, Алена Карманьяні, інтэрнэт-рэсурсы (СМІ, Вікіпедыя, блогі).
Гук: Антон Сарокін.
Відэа: Таня Арцімовіч, Дзяніс Дзюба, Павал Гарадніцкі, Арцём Лобач, YouTube.
Мантаж: Таня Арцімовіч, Антон Сарокін, Дзяніс Волкаў.
Тэкст чытае Аляксандр Марчанка.
Працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін (без антракту).
Месца правядзення: Ок16 (Кастрычніцкая, 16).
Пачатак: 19:00.
Набыць квіток магчыма на сайце artcorporation.by альбо па тэл. +375 29 6226444, а таксама на сайтах bycard.by, kupalauski.by і smsbilet.by.
Выставачна-мультымедыйны праект прызначаны для гледачоў, дасягнуўшых 16-гадовага ўзросту.
Sputnik, 6 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/291/42442
Текущая дата: 23.12.2024