Пра гэта Прэзідэнт заявіў 9-га лютага ў Мінску на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што "на прыняцце такога важнага рашэння падштурхнулі разважанні пра важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека".
"Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з`ехаў шукаць шчасце у іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што "прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць пра свае карані, пра месца, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму лапіку зямлі".
"Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала уласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай — хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцяў, фантазіі і жадання кожнага. Надышоў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя у гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі", — заявіў афіцыйны беларускі лідар.

Лукашэнка падкрэсліў, што "Беларусь — прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай".
"Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым кірунку і не спыніцца на дасягнутым. Але ж няма мяжы дасканаласці, і заўсёды знойдзецца дзе прымяніць ўласныя сілы. Беларусь — наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным, — сказаў ён. — Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага згуляе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ больш прыгожай".

Лукашэнка падкрэсліў, што "толькі працаўнікі вёскі ведаюць сапраўдную цану ўкладзенай у зямлю працы".
"І нягледзячы на тое, што на дапамогу аграрыям прыйшлі індустрыяльныя і навуковыя дасягненні цывілізацыі, праца земляробаў па-ранейшаму застаецца адной з самых напружаных і цяжкіх. У гарачую пару няма месца святам і выхадным. Зямлі трэба аддаць столькі часу і сіл, колькі яна запатрабуе. Іх не вымераеш ні святлом дня, ні стомленасцю. Зямля правярае кожнага, на што ён здольны. Забярэ ўсю ўвагу, але і аддасць больш, калі ставіцца да яе з клопатам", — адзначыў ён.

"Чалавек, які вырас у вёсцы, сярод палёў, лясоў і рэк, ведае, якой сілай і энергіяй напаўняе прырода ўсіх, хто з ёю блізкі. Куды б потым ні закінуў лёс, ён пранясе гэтую сувязь праз усё сваё жыццё. І Радзіма назаўжды застанецца ў яго сэрцы", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2018
Мінск, 9 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/291/42460
Текущая дата: 23.12.2024