Гэтыя вырабы вызначаюцца арыгінальнасцю палатна, каштоўнасць якога ў высокай якасці, дасканаласці выканання, эфектнай гульні святлаценяў на дробнаўзорыстай белай паверхні.
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння" ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Гэту прапанову адобрыў 23 студзеня Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі.
Прадстаўляючы элемент нематэрыяльнай спадчыны, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Савіцкая расказала, што традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва было распаўсюджана ў сялянскім побыце Панямоння на працягу XIX стагоддзя і большай часткі XX стагоддзя.
Сведчаннем таго з`яўляецца наяўнасць вялікай колькасці белаўзорыстых ручнікоў і настольнікаў у этнаграфічных калекцыях беларускіх музеяў.
У дамах вяскоўцаў Гродзеншчыны яшчэ ў апошнюю чвэрць ХХ стагоддзя вырабы з белага ўзорыстага палатна былі ў шырокім ужытку, носьбітамі традыцыі захоўваліся веды і навыкі, але практыка ткацтва ў сельскім асяроддзі амаль спынілася.
Некаторыя тэхнікі белаўзорыстага ткацтва існавалі і на іншых тэрыторыях Беларусі, але толькі ў Панямонні гэты від ткацтва атрымаў шырокае развіццё і стаў адметнай рэгіянальнай з`явай.
Белаўзорыстае ткацтва аб`ядноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва, у выніку якіх ствараецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні і далікатнай фактурай, утворанай асаблівым перапляценнем нітак асновы і ўтку.
Такое палатно выкарыстоўваецца галоўным чынам для вырабу ручнікоў, настольнікаў, сурвэтак. Вырабы з яго вызначаюцца тонкасцю і ажурнасцю.
Высокі мастацкі ўзровень вырабаў дасягаецца ў выніку адмысловага валодання навыкамі рамяства на ўсіх этапах працэсу ткацтва: выбару пражы, снавання і запраўкі кроснаў, прымянення розных тэхнік у працэсе ткацтва, аздаблення гатовых вырабаў.
Белаўзорыстыя тканіны вырабляюцца з ільняных і баваўняных нітак белага колеру, у некаторых тэхніках дадаткова прымяняюцца шаўковыя ніткі і ніткі шэрага колеру. Сярод тканых вырабаў рэгіёна найбольш вылучаюцца ручнікі.
Гэтыя вырабы вызначаюцца арыгінальнасцю палатна, каштоўнасць якога ў высокай якасці, дасканаласці выканання, эфектнай гульні святлаценяў на дробнаўзорыстай белай паверхні. Каляровы ўзор, вытканы або вышыты, ідзе толькі па краях вырабу або зусім адсутнічае, распаўсюджана ўпрыгажэнне ажурнымі карункамі, звязанымі кручком.
Сёння майстэрствам ткацтва, якое існавала і перадавалася ў сям`і, валодае лідчанін Яўген Маркевіч. Па прафесіі ён урач, але, атрымаўшы веды і ўменні ад сваёй бабулі яшчэ дзіцем, Яўген стаў прадаўжальнікам традыцыі і не толькі прысвячае любімаму занятку свой свабодны час, але і дзеліцца ведамі і ўменнямі з іншымі.
Працэс ткацтва наладжаны ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Для ткацтва ўмельцы выкарыстоўваюць кросны, якія дасталіся сучасным майстрам у спадчыну ад старэйшых носьбітаў мясцовых традыцый ткацтва.
23 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/292/42254
Текущая дата: 23.12.2024