Белорусский портал в Казахстане

НАН Беларусі сфарміруе топ-100 лепшых распрацовак Года навукі для розных галін эканомікі



Аб гэтым паведаміў 23-га студзеня на прэс-канферэнцыі старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сфарміруе топ-100 лепшых распрацовак 2017 года - Года навукі для розных галін эканомікі.

"У нас склалася традыцыя пры падвядзенні вынікаў года вызначаць топ-10 найбольш значных навуковых дасягненняў. Мы гэтымі днямі ўжо абнародавалі топ-10 распрацовак за 2017 год. Цяпер фарміруем топ-100 па выніках мінулага года для розных галін эканомікі", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Сярод топ-10 рэзультатаў дзейнасці вучоных НАН Беларусі за 2017 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў - распрацоўка малагабарытнага мабільнага суперкамп`ютара для апрацоўкі вялікіх масіваў даных і вырашэння задач высокадакладнага мадэлявання і праектавання, устанаўленне малекулярнага механізма падаўлення імунітэту чалавека мікабактэрыямі Mycobacterium tuberculosis у мэтах стварэння процітуберкулёзных прэпаратаў новага пакалення, метадалогія канверсавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю і стварэнне першага поўнага беларускага лінгвістычнага даведніка, а таксама адкрыццё ў Палессі ўнікальных для сусветнай гістарычнай навукі славянскіх паселішчаў.

23 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/292/42255
Текущая дата: 23.12.2024