Белорусский портал в Казахстане

Мядзведзь Трыстан у Мінскім заапарку выйшаў са спячкі раней часу



Супрацоўнікі заапарка таксама заўважылі, што з-за анамальна цёплага надвор`я ў страусаў і таджыкскіх вінтарогіх казлоў пачаўся шлюбны перыяд.

Мядзведзь Трыстан прачнуўся раней за тэрмін у Мінскім заапарку з-за пацяплення, паведамілі ў суботу ў эфіры тэлеканала СТВ.

Ўлюбёнец публікі пакуль праводзіць свае дні ў дрымоце. Ён мала есць і рэдка выбіраецца з бярлогі.

Надвор`е паўплывала і на іншых насельнікаў заапарка. У прыватнасці, адзначаецца, што шлюбныя танцы пачалі выконваць страусы. Бадзёра паводзяць сябе і таджыкскія вінтарогія казлы.

Мядзведзь Трыстан у заапарку жыве вось ужо больш за дзесяць гадоў. У зімовую спячку ён залёг у першыя дні снежня, прычым напярэдадні халадоў яму павялічылі рацыён.

Драпежнік аддае перавагу сну ў розных позах. Адзначаецца, што з бярлогі часам тырчаць яго пярэднія лапы ці галава. Але часцей Трыстан залазіць у свой домік цалкам, прыкрыўшы саломай уваход.

Мінск, 28 студзеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/292/42313
Текущая дата: 23.12.2024