Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 28-го снежня ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў рамках акцыі "Нашы дзеці".
"Ведаю, вы разумныя, наглядальныя і разумееце, што на Зямлі не ўсе вашы равеснікі могуць вось так прыйсці да Прэзідэнта на ёлку, пабываць на школьнай ёлцы, у бацькоў на прадпрыемствах атрымаць падарункі. Далёка не ўсе. Ёсць шмат месц на нашай планеце, дзе дзеці не проста галадаюць, а паміраюць ад голаду. Я гэта гавару, каб мы з вамі аб гэтым помнілі; калі мы гэта будзем помніць, мы будзем шанаваць і мінулае, і сучаснае, будзем ствараць лепшую будучыню. Гэта вельмі важна, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы стараемся, каб вы не толькі ганарыліся сваёй Радзімай, але і збераглі яе, прымножылі тыя дасягненні, якія дастануцца вам ад цяперашніх пакаленняў. Гэта самая вялікая мая мара, і я думаю, вы абавязкова яе рэалізуеце".
Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што, збіраючыся на гэту пераднавагоднюю сустрэчу, успамінаў свае дзіцячыя гады.
"Яны былі шчаслівыя, таксама як і ваша дзяцінства. Многія праблемы, цяжкасці, якія дзеці тады адчувалі, мы ўбачылі толькі на адлегласці, пражыўшы шмат гадоў. Было шмат недзіцячых клопатаў, была цяжкая праца - такі час быў. Але ў нас і ў вас было адно агульнае - мы заўсёды з заміраннем сэрца чакалі гэта свята, Дзеда Мароза, які абавязкова павінен прыйсці і прынесці падарункі", - расказаў Прэзідэнт.
Вядома, заўважыў ён, падарункі, якія дарылі дзецям у тыя гады, адрозніваюцца ад сучасных.
"Але, кажуць, не важна, які падарунак, важна ўвага. І сёння мы, дарослыя, вы гэта бачыце, наколькі можам, спрабуем рабіць вам падарункі, асабліва напярэдадні Новага года. Так, мы жылі ў іншы час, сёння час змяніўся, змяніліся і цацкі. Тады былі простыя, не ўсім даступныя, сёння гэта добрыя цацкі, якія развіваюць дзяцей. І мы ганарымся, што змаглі сваім дзецям стварыць такое жыццё, пры якім яны будуць мець такія цудоўныя цацкі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, як для любога з бацькоў яго дзіця - самае лепшае, так і для Прэзідэнта - дзеці яго краіны самыя прыгожыя і разумныя.
"Вы ўсе мае дзеці, за якіх я адказваю. І я ганаруся гэтым", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сёння дзеці захоплены рознымі гаджэтамі, і гэта непазбежна для сучаснага чалавека. Але Прэзідэнт параіў ім часцей адрывацца ад камп`ютараў, бываць на свежым паветры, каб бачыць усё, што адбываецца навокал, не толькі праз інтэрнэт.
"Так вы будзеце багацей, прыгажэй, сучасней. Так вы не страціце сваю ідэнтычнасць. Вы людзі і павінны валодаць чалавечымі эмоцыямі. На жаль, усяго гэтага камп`ютар даць не можа", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што для дарослых няма лепшага падарунка, чым шчаслівыя вочы і ўсмешкі на тварах дзяцей.
"Мы жывём і працуем дзеля гэтага. Верым, што, калі настане час, вы гэтак жа будзеце радавацца шчаслівым вачам сваіх дзяцей", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў маленькіх гледачоў з надыходзячым Новым годам і пажадаў ім захаваць веру ў дабро, чысціню душы і шчырае стаўленне да людзей, а таксама здзяйсненні ўсіх жаданняў.
Навагодняе дабрачыннае свята стала цэнтральнай падзеяй акцыі "Нашы дзеці".
На галоўную ёлку краіны былі запрошаны больш за 2,3 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак 8-14 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
У іх ліку дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці, якія выхоўваюцца ў апякунскіх сем`ях, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў, дзеці з сем`яў бежанцаў, навучэнцы - пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце.
У час свята дзецям паказалі маляўнічае казачнае музычна-сцэнічнае шоу "Выкрадальнікі часу, або Як выратаваць Новы год" у выкананні лепшых творчых калектываў краіны.
Дзецям уручылі навагоднія падарункі ад Прэзідэнта Беларусі.
28 снежня 2017, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/295/41835
Текущая дата: 23.12.2024