Белорусский портал в Казахстане

У Мінску прэзентуюць "Кракаўскія калядныя батлейкі"



На дадзенай выставе прадстаўлены батлейкі з фондаў Гістарычнага музея горада Кракава, якія атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі і ўзнагароды.

У Мінску 12 снежня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы "Кракаўскія калядныя батлейкі", паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага гістарычнага музея  Беларусі.

Кракаўскія батлейкі — гэта багата аздобленыя сцэны Божага Нараджэння з архітэктурнай спасылкай на адметнасці Кракава. Стылёвая разнастайнасць кракаўскіх касцёлаў стала для стваральнікаў батлейкі крыніцай натхнення. Гэта форма батлейкі сфармавалася ў XIX стагоддзі, распаўсюдзілася ў XX стагоддзі і культывуецца дагэтуль, з`яўляючыся правобразам сучасных батлеек.

"Напярэдадні зімовых святаў музей запрашае дзяцей і дарослых здзейсніць падарожжа ў дзівосны свет гісторыі кракаўскіх батлеек. Наведвальнікаў чакае святочны настрой ад набліжэння непаўторнага часу, атмасфера цеплыні і радасці ад знаёмства з прыгожым", — распавялі ў музеі.

Гістарычны музей Кракава з 1946 года ладзіць штогадовыя конкурсы і выставы батлеек, якія вылучаюцца надзвычайнай рэлігійнай, мастацкай, і гістарычнай каштоўнасцю. Рэгламент на роўных правах дапускае да ўдзелу ў конкурсе працы прафесіяналаў (архітэктараў, мастакоў) і мастакоў-аматараў.

На дадзенай выставе прадстаўлены батлейкі з фондаў Гістарычнага музея горада Кракава, якія атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі і ўзнагароды.

"Адметнасцю кракаўскіх батлеек з`яўляюцца сцэны з гістарычнымі і легендарнымі персанажамі. Некаторыя батлейкі маюць сучасныя і складаныя механізмы, а таксама ўбудаваныя музычныя рашэнні, з якіх гучаць кракаўскія мелодыі або найбольш папулярныя калядкі", — дадалі арганізатары выставы.

Мінск, 3 снежня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/296/41524
Текущая дата: 23.12.2024