Надмагільны помнік ўсталяваны Васілю Струпаўцу, ураджэнцу вёскі Якімавічы Слонімскага раёна. Падчас вайны савецкія партызаны расстралялі ягоную сям’ю, Васіль цудам застаўся жывым, але стаў інвалідам на ўсё жыцьцё.
Слонімскі актывіст Алесь Масюк распавядае, што напачатку быў аб’яўлены збор сродкаў на ўсталяваньне помніка, і многія людзі далучыліся да гэтае справы. Затым зарганізавалі талаку і ўсталявалі помнік, а таксама навялі парадак на магіле родных Васіля Струпаўца.
«Мы якраз прымеркавалі адкрыцьцё помніка да Дзядоў і сёньня ўрачыста гэта зрабілі. Васіль Струпавец пахаваны побач з агульнай магілай бацькі, маці, двух братоў і сястры закатаваных савецкімі партызанамі. І мне вельмі прыемна, што слонімцы адгукнуліся на наш заклік і сабралі сродкі, усталявалі помнік на ягонай магіле і крыж». — распавядае Алесь Масюк.
Паводле Масюка, Васіль Струпавец ад самага пачатку ў шэрагу БНФ і, нягледзячы на сваю інваліднасьць (ён кульгаў з часоў вайны), заўсёды быў першым і на мітынгах, і на пікетах, і ў зборы подпісаў.
«У гэтай сям’і відавочна няма родных, бо на магілкі да іх прыходзім толькі мы. І, дарэчы, у нашым раёне гэта першы помнік ахвярам савецкіх партызан». Масюк распавядае, што сёньня яму ўзгадалася, як Васіль Струпавец дамагаўся ад уладаў, каб засудзілі катаў, якія расстралялі ягоную сям’ю.
«У гэтай сям’і відавочна няма родных, бо на магілкі да іх прыходзім толькі мы. І, дарэчы, у нашым раёне гэта першы помнік ахвярам савецкіх партызан». Масюк распавядае, што сёньня яму ўзгадалася, як Васіль Струпавец дамагаўся ад уладаў, каб засудзілі катаў, якія расстралялі ягоную сям’ю.
«Памятаю, колькі было хваляваньняў, хадзіў ён у розныя ўстановы. Тады яшчэ ў адной з школаў вісеў нават партрэт аднаго з тых партызанаў, які ўдзельнічаў у расстрэле ягонай сямьі. Ён нікога не засудзіў, але калі ў прэсе зьявіліся публікацыі аб тым, што зрабілі гэтыя партызаны ў Якімавічах, то партрэт у школе прыбралі. Праўда, боль за сваю сям`ю, мне здаецца, у Васіля Струпаўца заставалася ўсё жыцьцё. І сёньня прыемна стала на душы, што мы змаглі ўшанаваць памяць пра гэтага чалавека».
Радыё Свабода, 5 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/298/40982
Текущая дата: 23.12.2024