Белорусский портал в Казахстане

Казачны спектакль "Па шчупаковым загадзе" рыхтуе Магілёўскі драмтэатр



Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Магілёўскі абласны драматычны тэатр да навагодніх свят рыхтуе дзіцячы спектакль і казачны атракцыён у двух дзеяннях "Па шчупаковым загадзе".

Вясёлы, захапляльны, яркі, смешны і арыгінальны спектакль па матывах рускіх народных казак стварае рэжысёр і мастак Міхаіл Лашыцкі.

Майстар ужо вядомы магілёўскаму гледачу па цудоўных пастаноўках "Казка пра каралеву, прынцэсу, рыцара і пачвару", "Рамантыкі" і інш.

У спектаклі "Па шчупаковым загадзе" спляліся сюжэты любімых рускіх казак. Галоўны герой - добры маладзец Ямеля, з якім адбываюцца розныя дзівосы і прыгоды. Не абыдзецца і без галоўных навагодніх персанажаў Дзеда Мароза і Снягурачкі.

"Падрыхтуйцеся да небывалай весялосці, жартаў, захапляльных песень і танцаў. Відовішчны і вясёлы паказ абавязкова спадабаецца не толькі дзецям, але і дарослым", - упэўнены субяседнікі.

Спектакль будуць паказваць у тэатры з 20 снежня па 7 студзеня.

14 лістапада 2017, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/298/41088
Текущая дата: 23.12.2024