У сваёй прамове падчас прэзентацыі Новага Запавету на беларускай мове, якая прайшла ў Мінску 15 снежня, арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў значнасць гэтай кнігі.
«Я перакананы, што выданне кнігі Новага Запавету будзе спрыяць далейшаму развіццю душпастырства, асабліва евангелізацыі, у Беларускай Праваслаўнай Царкве і ўнясе свой важкі ўклад у развіццё беларускай культуры. Яно будзе карысна і Каталіцкаму Касцёлу, які таксама многа ўвагі прысвячае выданню тэалагічнай, біблійнай, літургічнай і гістарычнай літаратуры на беларускай мове», — адзначыў іерарх.
«Як бачна, нашы Цэрквы-сёстры годна ўшаноўваюць Юбілей 500-годдзя выдання Скарынаўскай Бібліі. Гэтым самым яны даюць нашаму народу Божае слова на яго роднай мове, так як гэтага прагнуў наш славуты зямляк», — заключыў арцыбіскуп.
Catholic.by, 15 лістапада 2017
Catholic.by, 15 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/298/41144
Текущая дата: 23.12.2024