21 кастрычніка ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава (вул. Камсамольская, 4) пройдзе аднадзённы Ружанцовы кангрэс.
Галоўная мэта кангрэса, як адзначаюць яго арганізатары айцы дамінікане з Магілёва, — абудзіць яшчэ большую любоў да ружанцовай малітвы.
«Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі груп “Жывога Ружанца” з усіх дыяцэзій, а таксама тыя, хто хоча нанова запалаць апостальскай руплівасцю і стаць евангелізатарамі — найперш праз уласнае навяртанне і малітву, а таксама праз заахвочванне іншых да гэтай незвычайнай малітвы, якая ахоплівае найвялікшыя таямніцы хрысціянства і перамяняе жыццё, пульсуючы Божым словам, калі мы выкарыстоўваем яе належным чынам», — адзначаюць арганізатары і заахвочваюць да малітвы ў гэтым намеры.
Да сустрэчы айцы дамінікане рыхтуюць мноства бясплатных ружанцовых гаджэтаў: дыск CD з запісам усіх ружанцовых таямніцаў з дадаткамі, кашулькі, кубкі, асадкі, торбачкі. Атрымаць такі камплект змогуць тыя ўдзельнікі, якія паведамяць пра свой удзел у кангрэсе да 10 кастрычніка.
Дамінікане з Магілёва нагадваюць таксама пра конкурс паэзіі і музыкі на ружанцовую тэматыку. Прэзентацыя дасланых твораў адбудзецца падчас кангрэса.
Праграма:
09.30 – 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.20 — адкрыццё кангрэса
10.30 – 11.15 — даклад а. доктара Анджэя Белята ОР «Развіццё ружанцовай малітвы і актуальнасць вучэння папы Льва XIII у яго дванаццаці ружанцовых энцыкліках»
11.15 – 12.00 — даклад а. Рамана Шульца ОР «Важныя аспекты апостальскага ліста Яна Паўла ІІ Rosarium Virginis Mariae у перспектыве 5-ці ўмоваў малітвы на ружанцы»
(Пытанні да дакладчыкаў, дыскусія)
12.20 – 12.50 — Ружанец падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
13.00 – 13.50 — абед, кава/гарбата
14.00 – 14.45 — даклад Юліі Шэдзько OPs «Ружанцовая малітва і справы Міласэрнасці ў жыцці благаслаўлёнага Барталамея Лонга, дамініканскага тэрцыярыя»
14.45 – 15.15 — даклад с. Марыі Емяльянчык ОР «Значэнне і неабходнасць ружанцовай малітвы, паказаныя ў фацімскіх аб’яўленнях»
(Пытанні да дакладчыкаў, дыскусія)
15.30 – 15.55 — перапынак
16.00 – 17.15 — сведчанні, вершы, прэзентацыя новых музычных твораў і песень на ружанцовую тэматыку
17.15 — падрыхтоўка да літургіі
17.30 — Эўхарыстыя (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
Пра ўдзел у кангрэсе неабходна паведаміць да 10 кастрычніка, даслаўшы смс-паведамленнем наступныя даныя: імя, прозвішча, горад, назва парафіі, нумар тэлефона.
Кантакты:
+375 (29) 291-92-11; +48 664 570-570 (schulzop@gmail.com) — а. Раман
+375 (29) 920-20-07 — а. Павел
Адрас для карэспандэнцыі: а. Раман Шульц OP, вул. Якубоўскага, 39/18, 212026, Магілёў.
Catholic.by, 21 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/299/40810
Текущая дата: 23.12.2024