Аб гэтым было аб’яўлена падчас сустрэчы Рады святароў, якая адбылася 25 верасня ў будынку біскупскай курыі ў Гродне.
16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай заступніцы дыяцэзіі, распачнецца І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз Сінода – “Жыць Евангеллем”.
Дыяцэзіяльны Сінод скліканы біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам для апісання і вызначэння аблічча партыкулярнага Касцёла.
Ён з’яўляецца кансультатыўным сходам, які ўтвараюць святары, кансэкраваныя і свецкія асобы Касцёла на Гродзеншчыне, а таксама нагодай да ўзрастання ў веры і любові ў супольнасці.
Генеральным сакратаром дыяцэзіяльнага Сінода абраны кс. канонік Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі.
Аляксандр Кашкевіч
catholic.by, 28 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/299/40844
Текущая дата: 23.12.2024