Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з прафесійным святам работнікаў культуры



"Культура - гэта аснова самабытнасці і крыніца духоўнасці нацыі. Яна ўвасабляе ўнікальныя традыцыі беларускага народа. Яе стваральная сіла аб`ядноўвае грамадства, абуджае ў людзей самыя добрыя, светлыя думкі і пачуцці" — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Беларусь ганарыцца сваёй нацыянальнай культурай, якая актыўна развіваецца і паступальна набывае сусветнае прызнанне.

"Дзякуючы вам народная творчасць і прафесійнае мастацтва штогод папаўняюцца яркімі талентамі і новымі дасягненнямі, — падкрэсліў Лукашэнка. — На вас ускладзены высокая гуманістычная і асветніцкая місія. Вы прывіваеце маладому пакаленню лепшыя маральныя і эстэтычныя якасці і ідэалы, выхоўваеце любоў да прыгожага, павагу да роднай спадчыны, гонар за сваю Радзіму".

БелаПАН
Мінск, 7 кастрычніка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/299/40886
Текущая дата: 23.12.2024