Белорусский портал в Казахстане

У Мінску рэстаўруецца геафізічная абсерваторыя



Будынак Мінскай геафізічнай абсерваторыі знаходзіцца на капітальным рамонце з рэстаўрацыяй. Будаўнічую пляцоўку наведаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, паведамляе Мінпрыроды.

Кіраўніцтва генеральнай падраднай арганізацыі ААТ «Будкомплекс» праінфармавала кіраўніка Мінпрыроды аб ходзе выканання работ на аб’екце і тэрмінах іх завяршэння. Андрэй Худык нагадаў аб неабходнасці якаснага падыходу пры рамонце і рэстаўрацыі абсерваторыі і дакладнага выканання ўсіх абумоўленых тэрмінаў.

Акрамя таго, міністр наведаў лабараторны і адміністрацыйны карпусы Белгідрамета, а таксама метэаралагічную станцыю «Мінск».

Звязда, 31 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/3/73547
Текущая дата: 19.05.2024