Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 34 дні.
Якія падзеі адбыліся 27 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 лістапада
У 1996 годзе ў выніку праведзенага рэферэндуму была спынена дзейнасць Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 27 лістапада
1900 год: Рыгор Пукст, беларускі кампазітар.
1903 год: Піліп Пестрак, беларускі пісьменнік.
1906 год: Юрый Арынянскі, беларускі акцёр і рэжысёр.
1938 год: Зоя Літвінава, беларуская мастачка.
1947 год: Эдуард Белагураў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр, майстар усходніх адзінаборстваў Брус Лі і савецкі і расійскі акцёр Уладзімір Машкоў.
27 лістапада ў народным календары
У гэты дзень, напярэдадні Каляднага посту, праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Піліпа, аднаго з 12 апосталаў. Гэты дзень у народзе называлі Піліпаўскія запускі, або Загавіны.
У гэты дзень дазвалялася ў апошні раз да Каляд есці мяса і малочныя стравы. У вёсках пасля снядання рэшткі ежы не прыбіралі, а пакідалі для дамавіка. Дзяўчыны ў гэты дзень варажылі на суджанага. Для гэтага хавалі пасля вячэры кавалачак мяса і прымаўлялі: "Суджаны, прыходзь да мяне загаўляцца".
Лічылася, што калі ў гэты дзень пахмурна, у наступным годзе будзе добры ўраджай хлеба. Калі ішоў снег, гэта прадракала непагадзь у траўні.
Sputnik, 27 лістапада 2024
Sputnik, 27 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/3/76009
Текущая дата: 24.12.2024