У Оршы на шматпавярховым доме, які сустракае на ўездзе гасцей горада, з`явіўся мурал "Будучыня Беларусі ў тваіх руках", які ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі на "Марафоне адзінства".
Дом для нанясення карціны, дзе адлюстраваны рукі дзіцяці і яго бацькоў, якія трымаюць нашу Беларусь, выбралі па ініцыятыве аршанскай моладзі. Першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Аляксандр Лук`янаў расказаў журналістам, што тут жывуць шмат маладых сем`яў, якія з`яўляюцца захавальнікамі традыцыйных каштоўнасцей.
"Гэта новы мікрараён, развітая інфраструктура, у лічаных сотнях метраў знаходзіцца і прыгожая Лядовая арэна. Маладыя людзі прапанавалі пакінуць тут гэты арт-аб`ект. Орша - ужо восьмы горад, які наведвае "Марафон адзінства". Моладзь усюды пакідае сваю часцінку. "Марафон" пакідае ў нашых сэрцах, сэрцах гараджан пачуццё патрыятызму і адзінства. Нагадвае нашай моладзі аб захаванні сямейных каштоўнасцей. Будучыня беларусаў знаходзіцца ў нашых руках. Мы гэту будучыню надзейна трымаем, нікому не аддадзім, ніколі не адпусцім і будзем перадаваць далей", - адзначыў ён.

У розных гарадах муралы атрымліваюць сваё новае ўвасабленне, як падкрэсліў Аляксандр Лук`янаў. Ён анансаваў з`яўленне муралаў у Мінску. "Мы разлічваем на тое, што крэатыву юнакоў і дзяўчат хопіць на ўсю дыстанцыю "Марафону". Два арт-аб`екты плануюцца ў Мінску", - падзяліўся ён, дадаўшы, што ў кожным рэгіёне ёсць свае ўмельцы, якія ствараюць такія дзівосныя карціны.
7 снежня 2024, Орша
БЕЛТА
7 снежня 2024, Орша
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/3/76111
Текущая дата: 24.12.2024