Белорусский портал в Казахстане

Калі знойдзеныя грошы можна пакінуць сабе?



Грошы, якія вы знайшлі на вуліцы ці атрымалі як лішак у банкамаце, трэба абавязкова вярнуць уладальніку. Але ёсць нюанс.

Калі вы не ведаеце, хто ўласнік, абавязкова трэба заявіць (вусна ці пісьмова) у міліцыю, выканкам ці мясцовы Савет дэпутатаў.

Пакуль будуць шукаць чые грошы, вы можаце пакінуць іх у прадстаўнікоў вышэйпералічаных органаў альбо — у сябе.

У выпадку, калі ўладальніка знойдуць, чалавеку, які знайшоў грашовыя сродкі належыць узнагарода — 20% ад сумы.

А вось калі за паўгода ўласніка не знойдуць, усю суму можна пакінуць сабе.

І яшчэ. Калі лішнюю купюру вам выдаў банкамат, звяжыцеся з банкам, паведаміце аб сітуацыі. У адваротным выпадку за незаконна атрыманыя грошы можна панесці адказнасць.

Звязда, 9 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/3/77414
Текущая дата: 03.04.2025