Гэты дзень з`яўляецца сямідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 296 дзён.
Якія падзеі адбыліся 10 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 сакавіка
У 1939 годзе ў Мінску прэм’ерай оперы "Міхась Падгорны" Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяpжаўнага тэатра опеpы і балета Белаpyсi.
У 1972 годзе адбыўся выбух у футаларным цэху Мінскага радыёзавода, пад абвалам пліт перакрыцця загінулі 120 чалавек, больш за 100 пацярпелі.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бельгіяй.
Хто нарадзіўся 10 сакавіка
1933 год: Серафім Андраюк, беларускі літаратуразнавец і крытык.
1946 год: Уладзімір Гасцюхін, савецкі і беларускі акцёр кіно і тэатра.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі імператар Аляксандр ІІІ і французскі архітэктар і дызайнер Эктор Гімар.
10 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Тарасія, патрыярха Канстанцінопальскага.
У народзе гэты дзень атрымаў назву Тарас Бяссонны, таму што вядома, што святы мала спаў. Лічылася, што 10 сакавіка нельга класціся спаць днём або рана ўвечары, інакш на чалавека нападзе ліхаманка. Гэта датычылася толькі дарослых людзей. Увогуле дзень Тараса лічыўся неспрыяльным.
Калі 10 сакавіка грыміць гром, пахаладае. Добрае надвор`е прадвяшчае цёплае лета.
Sputnik, 10 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/30/73005
Текущая дата: 16.11.2024