Выстава-кірмаш адкрылася ў Мінску ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14.
Адкрываючы выстаўку-кірмаш, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў адзначыў, што гэтае мерапрыемства кожны год пашырае гарызонты кнігавыдавецтва і дае магчымасць акунуцца ў новыя роздумы, сэнсы, новыя падыходы са-сапраўднаму адказных і па-сапраўднаму хвалюючых за справу аўтараў з Беларусі і сяброў з-за мяжы.
Максім Рыжанкоў упэўнены, што Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш за гады правядзення даказала, што дастойна знака якасці. "Калі б яго можна было прысуджаць падзеям і мерапрыемствам, каля лагатыпа трэба было б размясціць гэты знак якасці", - сказаў ён.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі гасцям і ўдзельнікам міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і Х Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".
Асноўныя тэмы выстаўкі - 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Год якасці, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і інш.
У гэтым годзе цэнтральным экспанентам "Міжнароднага квартала" стала Ісламская Рэспубліка Іран.
14 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
14 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/30/73097
Текущая дата: 16.11.2024