Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы зладзіў выставу з рэтраспектыўным поглядам на гісторыю Віленскай беларускай гімназіі.
Упершыню ў Беларусі прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы з гісторыі беларускага школьніцтва са збораў Грамадскай арганізацыі "Беларускі музей імя Івана Луцкевіча" ў Вільнюсе і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Рэтраспектыва дае магчымасць убачыць фотаздымкі са знакамітым амерыканскім вучоным беларускага паходжання Барысам Кітам у атачэнні вучняў Віленскай беларускай гімназіі.
Сярод экспанатаў зборнік народных песень, якія гімназістам падараваў сам Рыгор Шырма, пра што сведчыць мемарыяльны допіс на вокладцы.
Глядзіце экскурсію па "Кузьні беларускага духу", каб адчуць сябе вучнем Віленскай беларускай гімназіі і сучаснікам Янкі Купалы.
Sputnik, 5 верасня 2017
Sputnik, 5 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/300/40657
Текущая дата: 23.12.2024