Белорусский портал в Казахстане

Ноч кажаноў пройдзе ў Мінску



Цягам вечара аматары прыроды даведаюцца, хто такіе кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае.

Нацыянальны гістарычны музей запрашае 8 верасня сустрэць восень з кажанамі. Шмат цікавостак чакае наведвальнікаў у дворыку музея, паведамляюць арганізатары.

Цягам вечара аматары прыроды даведаюцца, хто такіе кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае. Арганізатары распавядуць, што рабіць, калі кажан раптам стаў вашым суседам, а таксама, як зрабіць ім домік.

"Дзеці і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана і забраць дадому як сувенір. Таксама АПБ прапануе інфармацыйныя матэрыялы, каб далей несці веды пра кажаноў сваім сябрам і знаёмым", — дадалі ў прэс-службе музея.

Разынкай вечару стане кажан-квэст ад The Best Quest, прысвечаны крылатым героям мерапрыемства. Хто здолее прайсці — стане не толькі кажаназнаўцам, але і атрымае прыемныя падарункі.

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.

Калі: 8 верасня з 18:00 да 22:00.

Уваход на мерапрыемства: вольны.

Мінск, 4 верасня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/301/40630
Текущая дата: 23.12.2024