Карта Вялікага Княства Літоўскага не проста дэталёва выкананая і багата дэкараваная ў манеры таго часу, але ў ёй таксама апісаны звычаі і абрады жыхароў тэрыторыі княства.
Галерэя "Арт-Беларусь" запрашае 8 верасня на прэзентацыю карты Вялікага Княства Літоўскага, створанай у XVII стагоддзі Томашам Макоўскім.
"Аўтар карты — гравёр, картограф, мастак, працаваў пры двары Радзівілаў, стаў стваральнікам мастацкіх майстэрняў па афармленні кніг, складанні і гравіроўцы карт у Нясвіжы", — распавялі ў галерэі.
Карта Вялікага Княства Літоўскага не проста дэталёва выкананая і багата дэкараваная ў манеры таго часу, але ў ёй таксама апісаны звычаі і абрады жыхароў тэрыторыі княства.
Стварыць незабыўную лірычную атмасферу на імпрэзе дапаможа мінскi фолк-рок-гурт Re1ikt, які дасць унікальны акустычны канцэрт адмыслова дзеля прэзентацыі, прымеркаванай да святкавання 950-годдзя Мінска.
"Народныя песні з розных куткоў Беларусі, кампазіцыі паводле твораў класікаў беларускай літаратуры: "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта" Яна Баршчэўскага і "Балотны агонь" Якуба Коласа — усё гэта чакае наведвальнікаў выставы", — рэзюмавалі арганізатары.
Дзе: Палац мастацтваў.
Калі: кожны дзень з 9 верасня з 11:00 да 19:45.
Уваход: 4 рублі.
Мінск, 4 верасня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/301/40635
Текущая дата: 23.12.2024