Нацыянальны гістарычны музей у гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прэзентаваў копію друкарскага варштата XVI стагоддзя.
Музейную экспазіцыю дапоўніла копія варштата часоў беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Дакладную і дзючую рэканструкцыю друкарскага варштата зрабіў мастак Леанід Сухаў.
Падчас прэзентацыі друкар у вобразе першых асветнікаў цалкам аднавіў працэс стварэння Бібліі Францыскам Скарынам у Празе у 1517 годзе.
Кожна жадаючы мог зрабіць уласнаручную старонку скарынаўскай бібліі з водціскам гравюры з першай друкаванай беларускай і ўсходнеславянскай кнігі.
Sputnik, 24 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/302/40500
Текущая дата: 23.12.2024