З 22 па 30 ліпеня ў Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы пройдзе трэці міжнародны мастацкі пленэр. У ім прымуць удзел 40 прафесійных мастакоў з Беларусі і замежжа.
Сёлетні пленэр будзе прысвечаны перакладу Бібліі Францішкам Скарынам.
23 ліпеня (нядзеля)
Адкрыццё пленэру
10.00 — святая Імша
11.00 — выступленне «Віктара Сямашкі ды Кумпаніі» з імправізавана-меладыкламацыйнай праграмай у гонар Францішка Скарыны
25 ліпеня (аўторак)
20.00 — творчая вечарына Аляксея Шэіна
26 ліпеня (серада)
20.00 — творчая вечарына Адама Глобуса
29 ліпеня (субота)
18.00 — святая Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча. Уручэнне дыпломаў удзельнікаў пленэру
19.00 — выступленне Вольгі Акуліч
30 ліпеня (нядзеля)
Закрыццё пленэру
10.00 — святая Імша
11.00 — выступ Міхаіла Рубіна
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/305/40127
Текущая дата: 23.12.2024