Белорусский портал в Казахстане

Юбілейны "Рок за Баброў" стане сапраўным горадам року



Аб асаблівасцях традыцыйнага беларускага фестывалю "Рок за Баброў" распавёў інфармацыйны менеджэр фестывалю, прадзюсар Руслан Старыкоўскі.

У Мінску на аэрадроме Баравая адбудзецца юбілейны, дзесяты фестываль "Рок за Баброў". Пройдзе ён 22 ліпеня. Круглая дата фестывалю дае арганізатарам "Рок за Баброў" права на правядзенне лепшага за ўсе гады мерапрыемства.

Арганізатарам фестывалю традыцыйна выступае гандлёвая марка "Баброў", ну а непасрэдна за праграму, артыстаў і іншыя забавы ўжо другі год адказвае канцэртнае агенцтва Jetsound.

Арганізатары правялі вялікую працу па арганізацыі пляцовак актыўнасцяў для гледачоў, фуд-корт-пляцовак, прадугледжаны месцы для зарадкі мабільных гаджэтаў. З іншых забаў варта адзначыць тое, што юбілейны "Рок за Баброў" рызыкуе стаць сапраўдным "горадам року". Тут з`явіцца дом культуры імя Linkin Park, "Палац шлюбу", дзе можна будзе заключыць рок-шлюб, пераход імя The Beatles і нават салон прыгажосці гурта Kiss.

Арганізатары распавялі, што чакаюць на фестывалі больш за 20 000 гледачоў, якім знойдуцца забавы на ўсе густы. Тым больш што праграма фестывалю больш чым разнастайная ў жанравым плане. На сцэне юбілейнага "Рок за Баброў" выступяць "Сплин", "Чайф", "Каста", "Дай Дарогу!", Anacondaz і Brutto&Lyapis.

Пачатак фестывалю ў 14:00 22 ліпеня.

Sputnik, 21 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/305/40143
Текущая дата: 23.12.2024